Мк 7:31-37
31Зноў выйшаў Езус з межаў Тыра і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод зямель Дэкаполіса. 32Калі прывялі да Яго глуханямога, прасілі, каб усклаў на яго руку. 33Адвёўшы яго далей ад натоўпу, Ён уклаў у яго вушы свае пальцы і, паслініўшы, дакрануўся да ягонага языка. 34Паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: «Эффата», што значыць: «Адкрыйся». 35Адразу адкрыліся вушы ягоныя, і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна. 36Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны апавядалі яшчэ больш. 37Будучы надзвычай здзіўленымі, яны казалі: «Ён зрабіў усё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць!»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 7:31-37
Разважанне да Божага слова - 2026-02-13 Штодзённая малітва
У сённяшнім Евангеллі мы бачым важнасць заступніцкай малітвы. За глуханямога заступіліся іншыя, папрасілі аб ласцы для таго, хто сам не мог прасіць. Напэўна, у кожнага з нас ёсць знаёмыя, якія па розных прычынах “закрыліся” ад Бога; хоць маюць патрэбу ў малітве, але самі гэтага не робяць. Заўсёды можна маліцца за іх. Езус ацаляе жэстамі, гэтаксама, як глуханямы мог камунікаваць толькі жэстамі. Нашая духоўная глухата, якой патрэбна аздараўлення, не з’яўляецца перашкодай для Бога, які гаворыць з намі такім чынам, што мы можам зразумець, хто дае нам усе даброты. Як мы размаўляем з Богам? Як слухаем Бога? Што яшчэ застаецца закрытым у сэрцы, глухім і нямым?