Мк 8:14-21
14Вучні Езуса забыліся ўзяць хлеба і мелі з сабой у чоўне толькі адзін бохан хлеба. 15Тады Езус загадаў ім: «Глядзіце, асцерагайцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірада!» 16А яны разважалі між сабою, што не маюць хлеба. 17Пазнаўшы гэта, Езус сказаў ім: «Чаму разважаеце, што не маеце хлеба? Хіба не разумееце і не ведаеце? Ці яшчэ скамянелыя сэрцы вашы? 18Маеце вочы і не бачыце, маеце вушы і не чуеце? Ці не памятаеце, колькі поўных кашоў рэштак вы сабралі, 19калі Я разламаў пяць хлябоў на пяць тысяч?» Яны адказалі Яму: «Дванаццаць». 20«А калі Я разламаў сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі поўных кашоў рэштак сабралі вы?» Яны адказалі: «Сем». 21Тады сказаў ім: «Усё яшчэ не разумееце?»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 8:14-21
Разважанне да Божага слова - 2026-02-17 Штодзённая малітва
Пакуль яны плывуць у чаўне, Езус проста хоча пабыць з вучнямі, пагаварыць. Аднак тыя ахоплены хваляваннем, што ім не хапае ежы. Яны не чуюць Пана. Успомні падобную сітуацыю, калі цябе паглыналі думкі пра недахоп грошай, праблемы са здароўем ці на працы… Езус прыгадвае вучням гісторыю пра размнажэнне хлеба, каб яны заўважылі, чаго могуць дасягнуць разам з Настаўнікам. Сваімі пытаннямі Ён заахвочвае іх самастойна зрабіць высновы. Паспрабуй прааналізаваць сваю складаную сітуацыю ў гэтым святле і абмяркуй яе з Езусам.