Мк 8:27-33

27Пасля Езус са сваімі вучнямі пайшоў у паселішчы Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: «Кім лічаць Мяне людзі?» 28Яны адказвалі Яму: «Янам Хрысціцелем, другія — Іллёю, іншыя — адным з прарокаў». 29А Ён спытаўся ў іх: «А вы кім лічыце Мяне?» Адказваючы, Пётр сказаў Яму: «Ты — Хрыстус». 30Тады Ён забараніў ім, каб нікому не казалі пра Яго.

31Ён пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць. 32Казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. 33Але Ён, павярнуўшыся і паглядзеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, кажучы: «Адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае».


Разважанні on Мк 8:27-33

Разважанне да Божага слова - 2025-02-20 Штодзённая малітва

  • Пытанне, якое Езус задае сваім вучням: «А вы кім лічыце Мяне?» – адно з трох ключавых пытанняў, якія Езус задае ўсім сваім вучням. Інакш кажучы: «Што Я для вас значу?». Другое пытанне: “Чаго шукаеце?” – калі два вучні ідуць за ім ля ракі Ярдан (Ян 1:35). Трэцяе, калі Езус пытаецца ў Пятра на беразе возера пасля ўваскрасення: «Ці любіш ты Мяне?» Сёння возьмем адно з іх або ўсе тры, каб паразважаць у малітве.
  • Як і Пётр, мы пастаянна глядзім на рэчы са сваёй перспектывы. Папросім Бога аб ласцы большай веры ў Ягоную любоў да нас, паколькі Ён бачыць нашыя жыцці са сваёй нашмат вышэйшай перспектывы.