Мц 11:16-19

16З кім параўнаю пакаленне гэтае? Яно падобна да дзяцей, што сядзяць на рынку і, звяртаючыся да іншых, кажуць:

17“Мы гралі вам на жалейцы, а вы не танцавалі, мы спявалі журботныя песні, а вы не плакалі”.

18А прыйшоў Ян, які не еў і не піў, і яны кажуць: “У ім злы дух!” 19Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, і кажуць: “Гэты чалавек абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў!” І была апраўдана мудрасць справамі сваімі».


Разважанні on Мц 11:16-19

Разважанне да Божага слова - 2025-12-12 Штодзённая малітва

Вельмі важна – як заклікае нас сёння Езус, – каб мы сапраўды стараліся ўважліва слухаць сутнасць Ягоных слоў. Нямногія з нас чуюць пасланне без нейкай формы фільтрацыі, якая бярэцца з досведу або нашых асаблівасцей. Кажуць, што калі прапаведнік штосьці прамаўляе 20 людзям, будзе пачута 20 розных пасланняў. І ў гэтым няма нічога дрэннага – пры ўмове, што кожны з нас сапраўды стараецца пачуць, што кажа Бог, і не адкідае адразу тое, што не даспадобы.
Езус – увасабленне Божай Мудрасці. Езусу не патрэбна апраўданне, апроч наступстваў і пладоў Яго жыцця, якія праявіліся ва ўсім, што Ён казаў і рабіў, асабліва на крыжы. Тое ж самае слушна для кожнага з нас.