Мц 11:28-30
28“Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. 29Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. 30Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі.”
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 11:28-30
Разважанне да Божага слова - 2025-12-10 Штодзённая малітва
Езус не кажа, што калі мы пойдзем да Яго, то больш не будзе праблем, болю і расчараванняў. Будзе нейкае «ярмо», але Ён панясе яго з намі. Існуе меркаванне, што «ярмо», пра якое кажа Езус, – падвойнае, яго выкарыстоўваюць для двух валоў, якія цягнуць разам. Тым самым Езус кажа, што Ён нясе ярмо разам з намі.
Езус не абяцае пазбавіць ад болю, а дапамагае перажыць боль. Жыццё без болю, без няўдач ці горычы, жыццё без цяжкасцяў і выклікаў – гэта не жыццё. Езус не будзе нас “песціць” падобным чынам. Жыццёвыя выпрабаванні неабходныя для нашага росту і сталення. Але іх лягчэй пераносіць, калі Ён рухае іх з намі.