Мц 1:18-23
18 Нараджэнне Езуса Хрыста было такім. Пасля заручын Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым яны пачалі жыць разам, Яна зачала ад Духа Святога. 19Юзаф жа, муж Яе, будучы справядлівым і не жадаючы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. 20Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: «Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога. 21Яна ж народзіць Сына, а ты дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў ягоных». 22А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа:
23«Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль,
што азначае “з намі Бог”».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 1:18-23
Разважанне да Божага слова - 2026-09-08 Штодзённая малітва
Я шчыра захапляюся святым Юзафам і часта прашу заступіцца за мяне. Чаму ён мне так падабаецца? Бо пастаянна апынаецца ў бязвыхадных сітуацыях, але не панікуе і, здаецца, ніколі не робіць з крызісу драму. Пане, навучы мяне той спакойнай мудрасці, якую меў Юзаф: не толькі дзеля мяне самога, але і дзеля тых, хто прыходзіць да мяне за падтрымкай.