Мц 12:14-21
14Фарысеі ж выйшлі і мелі нараду супраць Езуса, як бы загубіць Яго. Спаўненне прароцтваў пра Божага Слугу
15Але Езус, даведаўшыся, адышоў адтуль. За Ім пайшло шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх. 16І забараніў ім выяўляць Яго, 17каб збылося сказанае прарокам Ісаем:
18«Вось слуга Мой, якога Я выбраў, умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая. Духа Майго дам Яму, а Ён абвесціць суд народам. 19Не будзе пярэчыць і лямантаваць, і ніхто не пачуе на плошчах голасу Яго. 20Трысціны надламанай не пераломіць і не пагасіць тлеючага кнота, пакуль не давядзе суд да перамогі. 21 І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 12:14-21
Разважанне да Божага слова - 2025-07-19 Штодзённая малітва
Габрэі сталі выбраным Божым народам. Ён заключыў з імі запаве. Яго Сын пажадаў прыняць чалавечае цела ад плоці і крыві гэтага народа. Трагедыя ў тым, што яны адкінулі Месію, пасланага Богам, і імкнуліся знішчыць Яго. Але Бог дзейнічае праз усё, у тым ліку праз нашыя памылкі: адмова габрэяў прыняць Езуса адразу ж адкрыла абвяшчэнне Добрай Навіны пра Божае Валадарства язычніцкаму свету. Няма сумненняў, што яно прыйшло б да іх у любым выпадку, бо Бог любіць усіх, але яно не прыйшло б так хутка. Падзякуем Богу за дар веры і дар Добрай Навіны.