Мц 13:18-23
18Вы ж паслухайце значэнне прыпавесці пра сейбіта. 19Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства, а не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы яго; вось каго азначае пасеянае пры дарозе. 2020 А пасеянае на камяністых месцах — гэта той, хто чуе слова і адразу прымае яго з радасцю, 2121 але не мае ў сабе кораня і нясталы. Калі за слова настане ўціск ці пераслед, ён адразу спакушаецца., 22Пасеянае ж у церні — гэта той, хто чуе слова, але турботы гэтага веку і зман багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным. 23Пасеянае ж на добрай зямлі — гэта той, хто чуе слова і разумее, і прыносіць плён, адзін у сто разоў, другі ў шэсцьдзясят, а іншы ў трыццаць».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 13:18-23
Разважанне да Божага слова - 2026-07-24 Штодзённая малітва
Часта, калі Езус размаўляў са сваімі вучнямі, яго слухачы, здавалася, не адразу разумелі сутнасць, і Ён звяртаўся да прыпавесцяў, спадзеючыся, магчыма, што гэтыя апавяданні ці прыклады лягчэй увойдуць у іх сэрцы. Імаверна, тое ж самае адбываецца і з намі. Нам трэба пасядзець і паразважаць над тэкстам, каб ён пранік у нашыя сэрцы. Памолімся аб дары ўважнага слухання, каб не прапусціць таго, што кажа Пан.