Мц 13:31-35
31Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць, кажучы: «Валадарства Нябеснае падобнае да гарчычнага зерня, якое ўзяў чалавек і пасеяў на полі сваім. 32Хоць яно меншае за ўсялякае насенне, калі вырасце, бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго».
33Іншую прыпавесць прапанаваў ім: «Валадарства Нябеснае падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, аж усё ўкісла».
34Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не казаў ім, 35каб збылося сказанае прарокам:
«Адкрыю ў прыпавесцях вусны Мае, раскажу ўтоенае ад стварэння свету».,
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 13:31-35
Разважанне да Божага слова - 2025-07-28 Штодзённая малітва
Кажуць, тое, што расце павольна, будзе трывалым. З моманту нашага хросту пачалося жыццё ў ласцы, Святы Дух пасяліўся ў нас. Падобна маленькаму гарчычнаму зерню, гэтае жыццё ласкі ўзрастае, дзякуючы выхаванню ў веры і сілкаванню малітвай і сакрамэнтамі. Валадарства Божае ўнутры нас, аднак патрэбен час і цярплівасць, каб Бог адкрыў яго нам на духоўным жыццёвым шляху. Папросім Святога Духа, каб Ён вёў нас, а Езуса — быць нашым сябрам і спадарожнікам жыцця.