Мц 13:36-43
36Тады, адпусціўшы народ, увайшоў у дом. Падышлі да Яго вучні Яго і сказалі: «Растлумач нам прыпавесць пра каласоўнік на полі». 3737 Ён жа сказаў ім у адказ: «Сейбіт добрага насення — гэта Сын Чалавечы. 3838 Поле — гэта свет, добрае насенне — гэта сыны Валадарства, а каласоўнік — сыны злога духа; 3939 вораг, які пасеяў іх, — гэта д’ябал; жніво — сканчэнне свету, а жняцы — гэта анёлы. 40Таму, як збіраюць каласоўнік і паляць агнём, так будзе пры сканчэнні гэтага свету: 41пашле Сын Чалавечы анёлаў сваіх, і збяруць яны з Валадарства Яго ўсё, што спакушае, і ўсіх, хто чыніць беззаконне, 42і ўкінуць іх у вогненную печ; там будзе плач і скрыгатанне зубоў. 43 Тады праведнікі заззяюць, як сонца, у Валадарстве іх Айца. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 13:36-43
Разважанне да Божага слова - 2024-07-30 Штодзённая малітва
Гэта яшчэ адна прыпавесць, якую патлумачыў Езус. Дабро і зло могуць суіснаваць у жыцці. Заўсёды ёсць пустазелле, але яно не павінна займаць усю прастору. Пане, дапамажы нам засяродзіцца на сапраўдным дары, каб Ты мог узрасціць у нас багатае жніво для Твайго Валадарства.
Нас просяць быць цярплівым да змен і росту. Усё пустазелле ў нашым жыцці немагчыма адразу вырваць і сабраць, каб спаліць. Будзем захоўваць веру, што аднойчы Бог зробіць усё новае, а ўсё, што не паходзіць ад Яго, проста адпадзе, і застанецца толькі Ягоная праўда і любоў, а таксама – кожны з нас, бо Ён стварыў нас паводле Свайго падабенства і вобразу як адлюстраванне Свайго святла.