Мц 13:47-53

47Валадарства Нябеснае падобнае таксама да закінутага ў мора нерата, што збірае рыбу ўсялякага віду. 48Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрае ў посуд, а дрэннае выкінулі вон. 49Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць анёлы, і аддзеляць ліхіх ад праведнікаў, 50і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.

51Ці зразумелі вы ўсё гэта?» Яны адказалі Яму: «Так». 52Ён жа сказаў ім: «Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які вымае са скарбніцы сваёй новае і старое». 53Закончыўшы гэтыя прыпавесці, Езус пайшоў адтуль.


Разважанні on Мц 13:47-53

Разважанне да Божага слова - 2026-07-30 Штодзённая малітва

Жыццё ў сённяшнім свеце рухаецца з такой хуткасцю, што вельмі важна вылучаць час для задумы над жыццёвымі выбарамі, якія стаяць перад намі, каб з часам, аналізуючы іх, мы не шкадавалі, а радаваліся і былі задаволеныя. Якія рашэнні я прыняў за апошні час і ці задаволены я імі цяпер, гледзячы ў рэтраспектыве? Памолімся аб святле Духа Святога, каб заўважыць, што сабралі сеткі, і аддзяліць тое, што нізкай якасці, ад таго, што можа ўзбагаціць жыццё.