Мц 13:54-58
54Прыйшоўшы на сваю бацькаўшчыну, вучыў іх у сінагозе іхняй, так што яны здзіўляліся і казалі: «Адкуль у Яго гэтая мудрасць і моц? 55Ці ж гэта не сын цесляра? Ці не Ягоную Маці завуць Марыя, а братоў Ягоных — Якуб і Юзаф, Сымон і Юда? 56І сёстры Яго ці не усе сярод нас? Адкуль жа ў Яго усё гэта?» 57І абураліся на Яго. А Езус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне і ў доме яго». 58І не ўчыніў там многіх цудаў з прычыны іхняга бязвер’я.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 13:54-58
Разважанне да Божага слова - 2026-07-31 Штодзённая малітва
Сёння мы святкуем успамін святога Ігнацыя, заснавальніка ордэна езуітаў. Цікава, як бы ён разважаў пра сённяшняе чытанне. Думаю, ён мог бы быць уражаны тым, як лёгка прапусціць прыгажосць і цудоўнасць свету, хоць усё адкрыта нашым вачам.
Магчыма, варта сёння прагуляцца ў маляўнічым месцы, каб сузіраць і дзякаваць за хараство прыроды, неймаверны дар Стварыцеля кожнаму з нас.