Мц 14:13-21
13Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца адзін, а людзі, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. 14Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх. 15 Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: «Пустыннае гэтае месца і гадзіна ўжо позняя; адпусці людзей, каб яны пайшлі ў паселішчы і купілі ежы сабе». 16 Ён сказаў ім: «Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці». 17Яны ж сказалі яму: «У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбіны». 18Ён сказаў: «Прынясіце іх Мне сюды». 19І, загадаўшы народу сесці на траву, Ён узяў пяць хлябоў і дзве рыбіны, паглядзеў на неба, благаславіў і, разламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні — людзям. 20І ўсе елі, і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў. 21А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 14:13-21
Разважанне да Божага слова - 2026-08-02 Штодзённая малітва
Езус, здаецца, патрабуе немагчымага ад апосталаў: «Вы дайце ім есці!» Усемагутны Бог патрабуе нашых убогіх сродкаў, каб стварыць нешта вялікае ў жыцці нашым і іншых. Мы павінны даць тое, што маем — а рэшту зробіць Пан.
Ці ёсць лепшае прымяненне ўсяму, што маем, чым дазволіць, каб яно сталася матэрыялам у руках Бога – тым, што Ён памножыць і зробіць дапамогай многім іншым?