Мц 15:1-2,10-14
1Тады прыйшлі да Езуса фарысеі і кніжнікі з Ерузалема і сказалі: 2«Чаму Твае вучні парушаюць традыцыю старэйшых, бо не абмываюць рук
сваіх, калі спажываюць хлеб?»
10І, паклікаўшы людзей, сказаў ім: «Слухайце і разумейце. 11Не тое, што
ўваходзіць у вусны, робіць чалавека нячыстым, але тое, што выходзіць з вуснаў, робіць чалавека нячыстым!»12Тады вучні падышлі і сказалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы гэтае слова, абурыліся?» 13А Ён сказаў у адказ: «Усялякая расліна, якую не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, будзе вырвана з каранямі. 14Пакіньце іх, яны — сляпыя павадыры сляпых. Калі сляпы вядзе сляпога, то абодва ўпадуць у яму».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 15:1-2,10-14
Разважанне да Божага слова - 2026-08-04 Штодзённая малітва
Фарысеі крыўдзяцца на Езуса, бо Яго паводзіны і словы руйнуюць іх прывычную “сістэму каардынат”. Ці ў мяне ёсць схільнасць абурацца на іншых і насіць у сабе крыўду? Ці ўсведамляю, што крыўды знявольваюць і крадуць радасць? Прашу Пана аб свабодзе ад абурэння і горычы душы.