Мц 15:21-28

21Выйшаўшы адтуль, Езус накіраваўся ў землі Тыра і Сідона. 22I вось, жанчына канаанская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычала Яму: «Змілуйся нада мною, Пане, Сыне Давіда! Цяжка апанаваная злым духам дачка мая». 23Але Ён не адказаў ёй ні слова. Вучні Яго, падышоўшы, прасілі Яго: «Адпусці яе, бо яна крычыць услед за намі». 24 Ён жа адказаў: «Я пасланы толькі да загінуўшых авечак з дому Ізраэля». 25Яна ж, падышоўшы, пакланілася Яму і сказала: «Пане, памажы мне!» 26Ён жа сказаў у адказ: «Нядобра забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам». 27Яна адказала: «Так, Пане! Але і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх». 28Тады Езус сказаў ёй у адказ: «О жанчына, вялікая вера твая! Няхай станецца табе, як жадаеш». I з гэтага моманту дачка яе стала здаровай.


Разважанні on Мц 15:21-28

Разважанне да Божага слова - 2024-08-07 Штодзённая малітва

Жанчына, якая падыйшла да Езуса, жыла на землях язычнікаў. Яна стварала нязручнасць для вучняў, бо працягвала крычаць і прасіць. Пане, дай нам вушы, каб чуць крык “чужынцаў”, якія просяць нашай увагі і дапамогі.

Мы з’яўляемся згубленымі авечкамі, якіх Езус жадае сабраць і даць пачуццё прыналежнасці да Яго. Усведомім жа сваю беднасць і патрэбу, але з вялікай верай, як у гэтай жанчыны, пойдзем да Езуса па тое, што нам неабходна.