Мц 17:1-9

1Праз шэсць дзён узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару, 2і перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. 3І вось, з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. 4Адазваўшыся, Пётр сказаў Езусу: «Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: Табе адзін, Майсею адзін і адзін Іллі». 5Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, а голас з воблака сказаў: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце». 6Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. 7А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: «Устаньце і не бойцеся». 8Узняўшы вочы, яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса.

9Калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне».


Разважанні on Мц 17:1-9

Разважанне да Божага слова - 2026-03-01 Штодзённая малітва

Езус вядзе сваіх вучняў на гару, якая з’яўляецца месцам адасаблення, а не самоты. Адасабленне – гэта прастора, дзе я магу сустрэцца з самім сабой і прыняць сябе, прастора прабывання з Панам, які дае зазірнуць за далягляд гэтага жыцця. Але калі вучні пачулі голас з нябёсаў, яны спалохаліся, бо для іх гэта ўжо было занадта. Дотык і голас Езуса іх супакоіў. Шмат што таксама перапаўняе і засмучае нас. Што ўва мне прагне спакойнага дотыку Пана? Няхай сённяшняя малітва стане сустрэчай з Езусам, які хоча весці прывесці нас да любові Айца.