Мц 17:22-27

22Калі яны знаходзіліся ў Галілеі, Ён сказаў ім: «Сын Чалавечы павінен быць выдадзены ў рукі людзей, 23і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсне». Тады яны вельмі засмуціліся.

24Калі ж яны прыбылі ў Кафарнаум, збіральнікі дыдрахмаў падышлі да Пятра і сказалі: «Ці ваш Настаўнік не дасць дыдрахмаў?» 25Той адказаў: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Езус апярэдзіў яго і сказаў: «Як табе здаецца, Сымоне? З каго бяруць мыта або падатак зямныя каралі? Са сваіх сыноў ці з чужых?» 26А калі ён адказаў: «З чужых», Езус сказаў яму: «Значыць, сыны свабодныя. 27Але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду і вазьмі першую рыбіну, якую зловіш; калі адкрыеш ёй рот, знойдзеш статэр. Вазьмі і аддай яго за Мяне і за сябе».


Разважанні on Мц 17:22-27

Разважанне да Божага слова - 2025-08-11 Штодзённая малітва

Пётр занадта саромеецца сказаць зборшчыкам падаткаў, што ягоны Настаўнік не дбае пра падатак на святыню, таму ён кажа, што Езус заплаціць. Езус, каб вызваліць сябра ад хлусні, кажа яму пайсці, злавіць рыбу, дастаць манету і заплаціць за іх абодвух. У гэтай невялікай гісторыі ёсць і чалавечае, і гумарыстычнае вымярэнне, але яна таксама паказвае нам, што Езус — Сын Божы і Пан усяго прыроднага свету.