Мц 18:1-5,10

1У тую гадзіну падышлі вучні да Езуса, кажучы: «Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным?» 2Тады Езус паклікаў дзіця, паставіў яго сярод іх 3і сказаў: «Сапраўды кажу вам, калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. 4Таму той, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. 5І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае.

10Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах.


Разважанні on Мц 18:1-5,10

Разважанне да Божага слова - 2026-10-02 Штодзённая малітва

На хвіліну спынюся і паразважаю пра сапраўдную веліч дзяцей: пра іх вынаходлівасць і пра тое, як цудоўна яны ўмеюць ствараць вакол сябе атмасферу радасці і весялосці для тых, хто побач. Яны часта маюць талент творча займаць сябе. Варта прасіць у Бога, каб і нам была дадзена хоць крышынка такой здольнасці.