Мц 18:15-20
15Калі зграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў свайго брата. 16Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася кожнае слова. 17Калі ж не паслухаецца іх, скажы Касцёлу. А калі і Касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. 18Сапраўды кажу вам: што вы звяжаце на зямлі, тое будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, тое будзе развязана ў небе. 19Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. 20Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 18:15-20
Разважанне да Божага слова - 2025-08-13 Штодзённая малітва
Паміж намі, грэшнікамі, лёгка ўзнікаюць сваркі і канфлікты. Каб жа ў нас заўсёды хапала прабачэння і спачування да тых, хто нас пакрыўдзіў, і каб жа мы шчыра імкнуліся прымірыцца з імі! Патрэбна мужнасць, каб звярнуцца да крыўдзіцеля і растлумачыць, як яго паводзіны паўплывалі на мяне, але гэта таго варта ў якасці важнага кроку да прымірэння.
Людзі часта пытаюцца, дзе можна знайсці Бога. Хоць Ён заўсёды з намі, ёсць моманты Яго асаблівай прысутнасці, калі двое ці трое асоб сустракаюцца для малітвы. Адбываецца патроенае засяроджанне на Ім. Богу вельмі даспадобы, калі мы молімся разам.