Мц 19:13-15
13Тады прынеслі да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні забаранялі ім. 14Тады Езус сказаў: «Дазвольце дзецям і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае». 15І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 19:13-15
Разважанне да Божага слова - 2025-08-16 Штодзённая малітва
Людзі прыйшлі да Езуса з дзецьмі, каб Ён благаславіў іх. Сэрца Езуса ціхае і пакорнае, Ягонае Валадарства адчынена для тых, хто адносіцца да Нябеснага Айца, як дзіця, і хто можа ўбачыць сябе маленькім і залежным ад Бога. У сённяшняй малітве мы можам пагаварыць з Езусам пра такое стаўленне. Якімі мы імкнёмся быць перад Панам: маленькімі ці вялікімі?
Езус, у сваёй нявіннасці, быў як дома з нявіннымі малымі дзецьмі. Памолімся аб жаданні ставацца Яго дзецьмі, «бо такім належыць Валадарства Нябеснае».