Мц 19:16-22

16І вось, да Яго падышоў адзін чалавек і сказаў: «Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?» 17Ён адказаў яму: «Чаму пытаешся ў Мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё, захоўвай запаведзі». 18Той спытаўся ў Яго: «Якія?» Езус адказаў: «Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, 19шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе». 20Юнак сказаў Яму: «Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне?» 21Езус адказаў яму: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; пасля прыходзь і ідзі за Мною». 22Пачуўшы сказанае, юнак адышоў маркотны, бо меў вялікую маёмасць.


Разважанні on Мц 19:16-22

Разважанне да Божага слова - 2026-08-17 Штодзённая малітва

Юнак адыходзіць ад Езуса засмучаны, бо не мае ў сабе дастаткова велікадушнасці, каб паступіць паводле словаў Пана. Як вучыць св. Ігнацый, сум – наступства адмовы Езусу, а глыбокая ўнутраная радасць і спакой душы – знак заахвочвання ад “добрага духа”. Ці ўмею распазнаваць свае ўнутраныя станы і ўслухоўвацца ў голас, які кліча мяне да паўнаты жыцця?