Мц 19:3-12

3Тады падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: «Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца са сваёй жонкаю?» 4Ён жа, адказваючы, сказаў: «Хіба вы не чыталі, што Стварыцель спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай?» 5І сказаў: «Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам. 6Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае». 7Тады яны сказалі Яму: «Чаму ж Майсей загадаў даць разводны ліст і адпусціць яе?» 8Ён адказаў ім: «Майсей праз упартасць вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было. 9А Я кажу вам: хто развядзецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты і ажэніцца з іншай, той чужаложыць». ,

10Вучні Ягоныя спыталіся ў Яго: «Калі такія адносіны чалавека з жонкаю, то лепш не жаніцца». 11Ён жа адказаў ім: «Не ўсе разумеюць гэтае слова, але тыя, каму дадзена. 12Бо ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець гэта, няхай разумее».


Разважанні on Мц 19:3-12

Разважанне да Божага слова - 2026-08-14 Штодзённая малітва

Ведаючы, колькі сужэнстваў заканчваецца разводам, нам можа здавацца, што ідэал адносінаў паміж жанчынай і мужчынам, які прапануе Езус, занадта высокі… Аднак Божая прысутнасць можа зрабіць магчымым тое, што чалавечымі сіламі не ўдасца. Бог – не “трэці лішні” ў сужэнстве ці любых іншых глыбокіх адносінах, а Той, хто іх узбагачае і вядзе да паўнаты.
Касцёл не адкідае тых, каму давялося прайсці праз трагедыю разводу, але імкнецца атуліць сваім клопатам кожную чалавечую крохкасць. Малюся за тых, хто пакутуе ад наступстваў разводу, асабліва за дзяцей.