Мц 21:33-43
33Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. 34Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць свой ураджай. 35А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. 36Той зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. 37Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Ушануюць сына майго”. 38Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай”. 39І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. 40Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць з гэтымі вінаградарамі?» 41Адказалі Яму: «Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час».
42Езус сказаў ім: «Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях:
“Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”?
43Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 21:33-43
Разважанне да Божага слова - 2026-10-04 Штодзённая малітва
Калі гаспадара няма дома, арандатары могуць перастаць плаціць. Могуць забыцца пра малітву. Просім благаслаўлення для тых, хто амаль не адчувае Тваёй прысутнасці і каму цяжка заўважыць нават Твой цень. Мы таксама загадзя просім благаславіць нас у дарогу, каб глеба, якую мы будзем апрацоўваць, рабілася як мага больш урадлівай.