Мц 22:1-14
1Езус зноў расказаў ім прыпавесць: 2«Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для свайго сына. 3Ён паслаў сваіх слугаў паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці. 4Зноў паслаў іншых слугаў, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормленая жыўнасць, і ўсё падрыхтавана; прыходзьце на вяселле”. 5Але яны пагардзілі і адышлі, хто на сваё поле, а хто да свайго гандлю. 6Астатнія ж, схапіўшы слугаў ягоных, зняважылі і забілі іх. 7Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад. 8Тады ён сказаў сваім слугам: “Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. 9Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле”. 10Тыя слугі, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі.
11Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельную вопратку, 12і сказаў яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?” Той прамаўчаў. 13Тады кароль сказаў слугам: “Звяжыце яму ногі і рукі і выкіньце яго вон, у цемру. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”. 14Бо шмат пакліканых, але мала выбраных».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 22:1-14
Разважанне да Божага слова - 2025-08-21 Штодзённая малітва
Мы ўсе запрошаны на нябесны банкет, але некаторыя адмаўляюцца і жывуць так, быццам ім гэта нецікава. Мы павінны чуваць і маліцца, каб быць гатовымі, калі атрымаем запрашэнне. «Шчаслівыя тыя слугі, якіх
гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён
падпяражацца і пасадзіць іх, і, падышоўшы, пачне служыць ім» (Лк 12:37).
Вясельная вопратка — белая вопратка хросту, якую неабходна трымаць чыстай, каб увайсці ў неба. У кнізе Апакаліпсіса можам прачытаць пра тых, хто прайшоў праз вялікі ўціск і “абмыў свае шаты, і выбеліў іх у крыві Баранка” (7:14).