Мц 22:34-40

34Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. 35І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: 36«Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?» 37Езус адказаў яму: «“Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім”. 38Гэта найбольшая і першая запаведзь. 39Другая ж — падобная да яе: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”. 40На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі».


Разважанні on Мц 22:34-40

Разважанне да Божага слова - 2025-08-22 Штодзённая малітва

Усе запаведзі падсумоўваюцца гэтымі дзьвюма, якія насамрэч з’яўляюцца адной, бо яны выходзяць з аднаго сэрца, якім мы жывём і любім. Святы Аўгустын сказаў: «Любі Бога – і рабі, што хочаш». Сапраўдная любоў будзе кіраваць усімі нашымі ўчынкамі.

Святы Ян Віянэй пісаў: «Чалавецтва мае высакародную задачу — маліцца і любіць. Маліцца і любіць — вось наша шчасце на зямлі». Насамрэч, гэта і ёсць мэта нашага жыцця на зямлі: развіваць асабістую здольнасць любіць, дадзеную Богам, каб у небе мы маглі злучыцца з Богам, які ёсць Любоў.