Мц 23:13-22

13Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі! Бо самі не ўваходзіце і, калі ўваходзяць іншыя, не пускаеце іх. (14) 15Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што абыходзіце мора і сушу, каб прыдбаць хоць аднаго новага верніка. Калі ж гэта здараецца, робіце яго сынам геены, удвая горшым, чым вы самі!

16Гора вам, сляпыя павадыры, якія кажаце: “Калі хто клянецца святыняй, то нічога; але калі хто клянецца золатам святыні, то абавязаны”. 17Неразумныя і сляпыя! Што большае: золата, ці святыня, якая асвячае золата? 18І зноў: “Калі хто клянецца ахвярнікам, то нічога; а калі клянецца дарам, што на ім, то абавязаны” 19Сляпыя! Што большае? Дар ці ахвярнік, які асвячае дар? 20Таму той, хто клянецца ахвярнікам, клянецца і ім, і ўсім, што на ім. 21І той, хто клянецца святыняю, клянецца і ёю, і тым, хто жыве ў ёй. 22А хто клянецца небам, клянецца тронам Божым і тым, хто сядзіць на ім.


Разважанні on Мц 23:13-22

Разважанне да Божага слова - 2025-08-25 Штодзённая малітва

На працягу стагоддзяў ілжэпрарокі ўвялі ў зман безліч людзей. У сучасным свеце ілжывыя вучэнні мы называем дэзінфармацыяй, але, кажучы простай мовай, гэта проста хлусня. Езус сказаў, што прыйшоў, каб сведчыць аб праўдзе. Будзем жа слухаць Яго, як сказаў нам Айцец.

Памолімся аб ласцы распазнавання, каб узрастаць у веры і рашучасці спаўняць тое, чаго Бог прагне ад нас.