Мц 23:27-32
27Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да пабеленых пахавальняў, якія звонку здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці! 28Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.
29Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што ўзносіце грабніцы прарокам і ўпрыгожваеце магілы праведнікаў, 30кажучы: “Калі б мы жылі ў дні айцоў нашых, то не былі б саўдзельнікамі ў праліцці крыві прарокаў”! 31Так вы сведчыце супраць саміх сябе, што вы сыны тых, хто забіваў прарокаў. 32Дапоўніце ж меру сваіх айцоў.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 23:27-32
Разважанне да Божага слова - 2026-08-26 Штодзённая малітва
Так, як у мінулым прарокі, Езус скіроўвае асабліва строгія папярэджанні да тых, хто бярэ на сябе адказнасць вучыць і кіраваць іншымі. Божая любоў умее быць строгай і цвёрдай там, дзе неабходна скалануць кагосьці, хто трымаецца за сваю неправату. Супраціўляцца словам жыцця значыць станавіцца мёртвымі ўнутры. Пане, барані нас ад зацвярдзеласці сэрца, дапамажы заўсёды чуць і быць паслухмянымі натхненням Духа.