Мц 4:1-11
1Потым Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. 2Пасля сарака дзён і сарака начэй посту Езус адчуў голад.. 3Тады падышоў да Яго спакуснік і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам». 4А Ён сказаў у адказ: «Напісана:
“Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”»
5Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на крыле святыні 6і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана:
Анёлам сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагой сваёй”».
7Езус сказаў яму: «Напісана таксама: “Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго”».
8Д’ябал зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы свету і славу іх. 9І сказаў Яму: «Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне». 10Але Езус сказаў яму:
“Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць”
11Тады д’ябал пакінуў Яго, і вось, анёлы падышлі і служылі Яму.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 4:1-11
Разважанне да Божага слова - 2026-02-22 Штодзённая малітва
Спакуснік набліжаецца да Езуса, калі Ён аслаблы і галодны. Вядома, нездаволеная патрэба – ідэальная магчымасць для злога духа, каб прапанаваць хуткае рашэнне праблемы або кароткі шлях. “Калі Ты…” Цікава, што д’ябал пачынае са спробы выпрабаваць тоеснасць Езуса. Такім хітрым спосабам ён спрабуе прышчапіць Езусу іншае бачанне місіі, чым тое, якое Ён атрымаў ад Айца. Аднак Езус ведае, хто Ён, і нікому нічога не даказвае. Ці памятаем мы пра сваю тоеснасць дзяцей Божых?
Каб абараніцца ад спакусаў, Езус не вядзе дыялог: Божае слова – Ягоны меч, а вера і еднасць з Айцом – Ягоны шчыт. Ці мы вучымся ў Езуса карыстацца гэтымі сродкамі?