Мц 5:13-16

13Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе вон на патаптанне людзям.

14Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. 15І, запаліўшы светач, не ставяць яго пад пасудзінай, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме. 16Няхай святло ваша так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах.


Разважанні on Мц 5:13-16

Разважанне да Божага слова - 2026-02-08 Штодзённая малітва

З таго часу, як чалавецтва адкрыла соль, яна стала крыніцай багацця. Сустрэча з Езусам павінна стаць крыніцай багацця для нас, нашых родных, сяброў і калег. Жыццё набывае смак дзякуючы Езусу. Плады жыцця ў еднасці з Езусам заслугоўваюць таго, каб быць яўленымі свету, бо тады мы не ставім сябе ў цэнтр увагі, а паказваем, які міласэрны і добры ёсць Пан.
Часам, Пане, даводзіцца жыць і працаваць у вельмі бурлівых і неспрыяльных умовах, Мы просім Цябе, Пане, працягвай крочыць побач з намі, і дай нам адчуць Тваю прысутнасць.