Мц 5:20-26

20 Бо кажу вам, калі справядлівасць ваша не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

21Вы чулі, што было сказана продкам: “Не забівай”, а хто заб’е, падлягае суду. 2222 А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду. Хто ж скажа брату свайму “рака”, падлягае Сінэдрыёну, а хто скажа “неразумны”, падлягае геене вогненнай. 23Таму, калі прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, 24пакінь дар свой перад ахвярнікам і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, а тады прыйдзі і прынясі свой дар. 25Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты з ім яшчэ ў дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў цябе слугу, і каб не ўкінулі цябе ў вязніцу. 26Сапраўды кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошні грош.


Разважанні on Мц 5:20-26

Разважанне да Божага слова - 2026-06-11 Штодзённая малітва

Вучні ўжо былі з Езусам некаторы час. Яны слухалі Яго, былі сведкамі цудаў і дзялілі з Ім радасці і смуткі. Цяпер Настаўнік пасылае іх з канкрэтнай місіяй. Падумай на хвіліну пра сваё паўсядзённае жыццё. Куды Езус пасылае цябе сёння?

Пэдра Арупэ SJ так распачынае адну са сваіх знакамітых малітваў: Пане, разважаючы над “нашым спосабам дзеяння”, я спасціг, што ідэалам нашага спосабу дзеяння з’яўляецца Твой спосаб дзеяння. Гляджу на Цябе вачыма веры і сузіраю Твой светлы вобраз, яўлены нам у Евангеллі. Я – адзін з тых, каму пісаў святы Пётр: “Хоць вы не бачылі, любіце Яго і, хоць цяпер не бачыце Яго, верыце ў Яго. Весяліцеся радасцю невыказнаю і найслаўнейшаю”. Пане, Ты сам сказаў нам: “Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі, як Я зрабіў вам”. Я жадаю наследаваць Цябе так, каб з іншымі мог сказаць: “Наследуйце мяне, як і я наследую Хрыста”.