Мц 5:33-37
3333 Вы чулі, што сказана было продкам: “Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае”. 3434 А Я кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо гэта пасад Божы; 3535 ні зямлёю, бо гэта падножжа ног Ягоных; ні Ерузалемам, бо гэта горад вялікага Караля. 36Ні галавою сваёй не прысягай, бо не можаш ніводнага воласа зрабіць белым або чорным. 37Няхай будзе слова вашае “тактак”, “не-не”. А што звыш гэтага, тое ад злога.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 5:33-37
Разважанне да Божага слова - 2025-06-14 Навэнна да святога Ігнацыя
У нашым сучасным свеце праўда перажывае цяжкія часы. Пілат спытаў у Езуса на судзе: “Што такое праўда?“ – і не парупіўся пачакаць адказу. Многія з тых, хто знаходзіцца ва ўладзе ў наш час, па-рознаму разумеюць праўду і нават вынайшлі “альтэрнатыўныя факты”. Таму “так” цяпер часта азначае “не” і наадварот. Памолімся за наш свет і за тое, каб лідэры і кіраўнікі ўсё больш станавіліся людзьмі сумленнымі і цэласнымі.