Мц 6:7-15

7Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім будуць пачутыя. 8Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго.

9Таму вы так маліцеся:

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё,

10прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі. 11Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, 12і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым. 13 І не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.,

14Калі вы будзеце адпускаць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны адпусціць і вам. 15А калі не будзеце адпускаць людзям, то і Айцец ваш не адпусціць вам правінаў вашых.


Разважанні on Мц 6:7-15

Разважанне да Божага слова - 2026-06-18 Штодзённая малітва

Адзін выкладчык тэалогіі меў вялікі дар быць надзвычай ясным і цудоўна лаканічным. Ягоныя заняткі доўжыліся роўна пяцьдзесят хвілін, а ўсе дапаможныя матэрыялы, якія ён раздаваў студэнтам, ніколі не былі даўжэйшымі за адну старонку. Магчыма, ён часткова запазычыў свой стыль з пропаведзі Пана ў сённяшнім тэксце. Езус кажа, што Бог ведае ўсё, у чым мы, на нашу думку, маем патрэбу, яшчэ да таго, як пра гэта папросім. Малітва просьбы ўзносіцца не дзеля таго, каб паведаміць штосьці новае Богу, а перадусім дзеля таго, каб мы ўзрасталі ва ўпэўненасці і веры, што атрымаем жаданае. А Ён адкажа на просьбы такім шляхам, які будзе для нас найлепшы.