Мц 7:21-29
21Не кожны, хто кажа Мне: “Пане, Пане”, увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах. 22Многія скажуць Мне ў той дзень: “Пане, Пане, ці не ад Твайго імя мы прарочылі, і ці не Тваім імем выганялі злых духаў, і ці не Тваім імем многія цуды чынілі?” 23І тады скажу ім: “Я ніколі не ведаў вас, адыдзіце ад Мяне вы, што чыніце беззаконне”.
24Таму кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. 25 Пайшоў дождж, разліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў дом той, а ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале. 26Кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да неразумнага чалавека, які пабудаваў свой дом на пяску. 27Пайшоў дождж, разліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і падзенне яго было вялікае».
28Калі Езус скончыў гаварыць, здзіўляліся людзі вучэнню Ягонаму, 29бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 7:21-29
Разважанне да Божага слова - 2026-06-25 Штодзённая малітва
Для разумення гэтага ўрыўка вельмі важна прыняць той факт, што кожны з нас перажывае буры і трагедыі. Незалежна ад таго, ці выконваем мы запаведзі, ці нават наколькі мы блізкія да Бога. Гэта вельмі важна, таму што калі мы чакаем толькі цудаў ці проста дабрабыту ў адносінах з Богам, мы будзем вельмі расчараваныя. Менавіта пра гэта нас папярэджвае Езус.
У цяжкіх сітуацыях праўда пра якасць адносінаў выходзіць на святло. Калі мы забываемся пра Яго, значыць, яны слабыя. У выніку ў нашым жыцці з’яўляецца шэраг грахоў і беззаконняў. Мы пачынаем шкодзіць сабе і іншым. Гэта яшчэ больш аслабляе нашы адносіны з Богам. Паглядзі ўважліва, як ты рэагуеш на цяжкія сітуацыі?
Пане, Настаўнік будавання моцных адносін, на якія не ўплываюць нават самыя вялікія буры, навучы, як закласці трывалую аснову жыцця вечнага.