Мц 7:6,12-14
6Не давайце сабакам таго, што святое, і не кідайце пярлінаў вашых перад свіннямі, каб яны не патапталі іх сваімі нагамі ды, вярнуўшыся, не разарвалі вас.
12Усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, і вы ім рабіце, бо ў гэтым Закон і Прарокі.
13Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць да згубы, і многія ўваходзяць праз яе! 14А вузкая брама і вузкая дарога вядуць у жыццё, але нямногія знаходзяць яе.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 7:6,12-14
Разважанне да Божага слова - 2026-06-23 Штодзённая малітва
Вузкая брама, вузкі шлях – якія асацыяцыі выклікаюць гэтыя словы? Крыж, аскеза, адрачэнне, пакуты, а, магчыма, беднасць ці пераслед? Якім шляхам ты ідзеш сёння і куды ён вядзе?
Вядома, нялёгка ўвайсці праз вузкую браму. Што гэта на самой справе азначае? Гэта азначае любіць тых, хто не адказвае табе ўзаемнасцю і нават адплачвае злом за дабро… Жыць сумленна, нават калі схлусіць было б значна прасцей… Захоўваць сужэнскую вернасць… Прабачаць…
Пане, я не магу выбраць вузкі шлях, нават калі ён вядзе да паўнаты жыцця. Дай мне ласку ісці за Табой, бо Ты адзіны – дарога, праўда і жыццё.