Мц 8:1-4

1Калі Езус сышоў з гары, следам за Ім пайшло мноства людзей. 2І вось, падышоў пракажоны і кланяўся Яму, кажучы: «Пане, калі хочаш, можаш мяне ачысціць». 3Езус працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: «Хачу, будзь ачышчаны!» І той адразу ачысціўся ад праказы. 4Езус сказаў яму: «Глядзі, нікому не кажы, але ідзі, пакажыся святару і ахвяруй дар, які наказаў Майсей, на сведчанне ім».


Разважанні on Мц 8:1-4

Разважанне да Божага слова - 2026-06-26 Штодзённая малітва

З-за хваробы пракажоны мусіў трымацца здалёк ад здаровых людзей. Ён рызыкаваў, праціскаючыся праз натоўп да Езуса, але прагнуў сустрэцца з Ім. Калі і як ты змагаешся за час для малітвы, і якую каштоўнасць яна мае для цябе?
Невядома, як доўга пракажоны змагаўся са сваёй хваробай, як доўга не бачыў сям’і. Тым больш дзівіць даверлівая просьба, у якой ён “дае свабоду” Езусу ў яе выкананні. “Калі Ты хочаш”… Калі чалавек моліцца і адначасова адкрыты для Божага плана, адбываюцца цуды. Застанься на хвіліну з усім тым, што ўзнікла ў табе падчас гэтай малітвы.