Ян 10:1-10

1Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але прабіраецца інакш, той злодзей і злачынец. 2А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. 3Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. 4 А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. 5За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых». 6Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім.

7Тады Езус зноў сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я – брама для авечак. 8Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, – гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. 9Я — брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. 10Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку.


Разважанні on Ян 10:1-10

Разважанне да Божага слова - 2026-04-26 Штодзённая малітва

Мы жывём сярод мноства розных гукаў. Удзельнічаем у размовах, слухаем музыку, падкасты і кнігі. У гэтым патоку Бог таксама прамаўляе, а Ягоная мова – мова любові. Вярніся да Яго слоў, якія асабліва кранулі тваё сэрца апошнім часам.

У сённяшнім Евангеллі Пан дае абяцанне жыцця ў паўнаце. Вернае прабыванне ў Божай прысутнасці праз малітву, слуханне Слова, жыццё паводле сакрамэнтаў, любоў адно да аднаго – праз гэта ўсё Ён вядзе цябе на Сваю пашу. Бог таксама хоча гаварыць да людзей цераз цябе. Няхай жа Ягоны голас будзе пачуты ў тваіх словах, жэстах, ціхай малітве, усмешцы, дапамозе.