Ян 10:22-30

22Настала тады ў Ерузалеме свята Пасвячэння святыні. Была зіма, 23і Езус хадзіў у святыні па портыку Саламона. 24Абступілі Яго юдэі і казалі Яму: «Дакуль будзеш трымаць нас у няпэўнасці? Калі Ты Месія, скажы нам адкрыта!» 25Езус адказаў ім: «Я сказаў вам, і вы не верыце. Справы, якія Я чыню ў імя Айца Майго, сведчаць пра Мяне. 26Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак. 27Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. 28Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, ніхто не вырве іх з рукі Маёй. 29Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца. 30Я і Айцец — адно».


Разважанні on Ян 10:22-30

Разважанне да Божага слова - 2026-04-28 Штодзённая малітва

Калі малітва і маё хрысціянскае жыццё пустыя і змярцвелыя, то ці не сталася так таму, што я “не веру” ўсяму, што Езус сказаў пра сваю любоў да мяне?

Юдэі адважна падыйшлі да Езуса і задалі пытанне, якое не давала ім спакою. Як жа часта кожнаму з нас хочацца проста сказаць Езусу: “Калі Ты побач, дай мне знак”. Юдэі прагнуць каб Ён казаў адкрыта. І Ён не хаваецца, кажа, што яны ўбачылі дастаткова, каб паверыць у Яго. Можаш працягваць дыялог з Езусам у гэтай малітве, на працягу дня, падчас вячэрняга рахунку сумлення.