Ян 10:27-30

27Авечкі Мае слухаюць голас Мой,
і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. 28Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі,
ніхто не вырве іх з рукі Маёй. 29Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца. 30Я і Айцец — адно».


Разважанні on Ян 10:27-30

Разважанне да Божага слова - 2025-05-11 Штодзённая малітва

Вобраз і тэма Бога як пастыра надзвычай распаўсюджаныя як у Старым, так і ў Новым Запавеце. Адносіны паміж намі і Езусам, нашым Пастырам, могуць і павінны быць вельмі блізкімі. Ён не пакіне нас ніколі і будзе весці ў вечнае жыццё. Гэты час малітвы правядзём у Ягонай прысутнасці, даверліва даручаючы сябе Яго чулай апецы.