Ян 11:45-56
45Тады многія з юдэяў, якія прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўчыніў Езус, паверылі ў Яго. 46А некаторыя з іх пайшлі да фарысеяў і расказалі ім, што зрабіў Езус. 47Тады першасвятары і фарысеі сабралі Сінэдрыён і казалі: «Што нам рабіць, бо гэты чалавек робіць шмат знакаў? 48Калі пакінем Яго так, то ўсе павераць у Яго, і прыйдуць рымляне, і знішчаць месца нашае і наш народ!» 49Адзін жа з іх, Каяфа, які быў у той год першасвятаром, сказаў ім: «Вы нічога не разумееце і не думаеце, 5050 што карысней вам, каб адзін чалавек памёр за людзей, а не каб увесь народ загінуў!» 5151 А сказаў ён гэта не ад самога сябе, але, будучы ў той год першасвятаром, прарочыў, што Езус памрэ за народ, 5252 і не толькі за народ, але і за тое, каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно. 53З гэтага дня вырашылі забіць Яго.
54Таму Езус ужо больш не хадзіў адкрыта між юдэяў, але адышоў адтуль у краіну каля пустыні, у горад, які называўся Эфраім, і там заставаўся з вучнямі.
55Набліжалася юдэйская Пасха, і многія з усёй краіны прыйшлі ў Ерузалем перад Пасхаю, каб ачысціцца. 56Яны шукалі Езуса і, стоячы ў святыні, казалі адзін аднаму: «Як вам здаецца? Хіба не прыйдзе Ён на свята?»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 11:45-56
Разважанне да Божага слова - 2026-03-28 Штодзённая малітва
Многія сведкі ўваскрашэння Лазара паверылі ў Езуса. Гэта выклікала глыбокую заклапочанасць у габрэйскіх рэлігійных лідэраў. Гэты страх прывёў да ірацыянальнай рэакцыі, у выніку якой у іх развіліся моцна перабольшаныя бачанні катастрофы, якую прынясе рымская інтэрвенцыя. Ці заўважаеш такія сітуацыі нарастаючай трывогі ў сваім жыцці? У ірацыянальным страху за сябе, сваю рэпутацыю, кантроль і ўладу лёгка выбраць так званае меншае зло. Напрыклад, невялікі падман, каб знішчыць добрае імя іншага чалавека.
Езус захоўвае давер да Айца і сваю ўпэўненасць у Божым плане. А як ты рэагуеш у напружаных сітуацыях?
Папрасі Пана дапамагчы табе, каб Яго любоў суцішыла тваю трывогу і страх за сябе.