Ян 12:1-11
1За шэсць дзён да Пасхі прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў Лазар, якога Ён уваскрасіў. 2Таму прыгатавалі Яму там вячэру, і Марта прыслугоўвала, а Лазар сядзеў разам з Ім пры стале. 3Марыя ж узяла фунт міра з чыстага і вельмі каштоўнага нарду і намасціла ногі Езусу, і абцёрла сваімі валасамі ногі Ягоныя. А дом напоўніўся пахам міра. 44 Сказаў тады Юда Іскарыёт, адзін з вучняў Ягоных, які збіраўся выдаць Яго: 55 «Чаму не прадалі гэтага міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?» 66 А сказаў гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, а таму, што быў злодзеем і, маючы скарбонку, забіраў тое, што туды кідалі. 77 Сказаў яму Езус: «Пакінь яе, каб яна захавала гэта на дзень Майго пахавання. 8Бо ўбогіх заўсёды маеце пры сабе, а Мяне не заўсёды маеце».
9Мноства народу з юдэяў, даведаўшыся, што там Езус, прыйшлі не толькі дзеля Езуса, але каб таксама ўбачыць Лазара, якога Ён уваскрасіў з мёртвых. 10Першасвятары ж пастанавілі забіць і Лазара, 11бо многія з юдэяў адыходзілі ад іх і верылі ў Езуса
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 12:1-11
Разважанне да Божага слова - 2026-03-30 Штодзённая малітва
Езус прыйшоў да сваіх сяброў. Яны любілі Езуса і адчулі Яго смутак. Падрыхтавалі для Яго вячэру. Марыя памазала Яго ногі каштоўным алеем. Любоў да Езуса падштурхнула яе зрабіць штосьці, хоць і невядома, ці ведала, што намасціла Езуса на дзень пахавання. Падумай пра свае адносіны з Езусам. Што каштоўнае хочаш Яму даць? Што зрабіць?
Дом напоўніўся водарам нарду. Езус быў ушанаваны і Марыі дазволіў развітацца з сабой такім спосабам. Кожны твой добры ўчынак і слова мае значэнне. Яны набліжаюць Божае Валадарства.