Ян 1:29-34

29На другі дзень убачыў Ян Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету. 30Гэта той, пра якога я сказаў: пасля мяне ідзе Муж, які апярэдзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне. 31Я не ведаў Яго, але для таго прыйшоў я хрысціць вадою, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю». 32І засведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, які сыходзіў як голуб з неба і застаўся на Ім. 33Я не ведаў Яго, але той, хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: “Над кім убачыш Духа, які сыходзіць і застаецца на Ім, той ёсць тым, хто хрысціць Духам Святым”. 34І я бачыў, і засведчыў, што Ён – Сын Божы».


Разважанні on Ян 1:29-34

Разважанне да Божага слова - 2026-01-18 Штодзённая малітва

Нягледзячы на тое, што цэлыя натоўпы звярталіся да Яна Хрысціцеля за настаўленнем, ён пастаянна ўказваў шлях наперад, не прывязваючы людзей да сябе. Ён быў добрым настаўнікам, які адкрывае новыя сферы росту і выводзіць здольнасці на вышэйшы ўзровень. Езус – Пан і Бог. І ўсё ж Ён стаіць у рачной вадзе разам з грэшнікамі. Ён – Бог, але прыйшоў, каб служыць, любіць, вызваляць нас, змяшацца з намі, быць адным з нас. І Ён прагне, каб мы працавалі з Ім і былі ў свеце, служылі ўсім і адно аднаму, як браты і сёстры.