Ян 13:16-20
16Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга не большы за свайго гаспадара, і пасланнік не большы за таго, хто паслаў яго. 17Калі гэта ведаеце і чыніце так, вы шчаслівыя. 18Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю, каго выбраў. Але няхай збудзецца Пісанне: “Хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”. 19Цяпер, перш чым гэта станецца, кажу вам, каб, калі станецца, вы паверылі, што Я ёсць.
, 20Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае, прымае таго, хто паслаў Мяне».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 13:16-20
Разважанне да Божага слова - 2026-04-30 Штодзённая малітва
На Апошняй вячэры Езус абмывае ногі вучням, служыць ім жэстам любові, пакоры і павагі – нават да тых, хто быццам бы гэтага не заслугоўвае. Настаўнік сам выбірае вучняў, але пакідае ім свабоду, нават свабоду адрачыся і здрадзіць. Гэта цана любові і павагі. Якія твае адносіны з людзьмі? Ці паважаеш тых, з чыім жыццёвым выбарам нязгодны? Ці здольны ты даць свабоду тым, каго любіш?
Прымаючы той факт, што Ён пасылае цябе ў свет, памятай, што ты не мусіш ісці за самім сабой, сваімі планамі, амбіцыямі ці нават за ідэямі, якія здаюцца бліскучымі. Самае галоўнае – абвяшчэнне Хрыста. Той, хто прымае цябе і слухае, прымае Езуса. Дбай аб тым, каб не засланяць Яго сабой.