Ян 13:21-33,36-38

21Сказаўшы гэта, Езус узрушыўся духам і засведчыў, кажучы: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне». 22Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа. 23Быў адзін з вучняў Ягоных, якога любіў Езус і які спачываў на грудзях Езуса., 24 Яму і кіўнуў Сымон Пётр, каб даведаўся, хто той, пра каго Ён кажа. 2525 Той жа прыпаў да грудзей Езуса і спытаў у Яго: «Пане, хто гэта?» 2626 Езус адказаў: «Той, каму Я, абмакнуўшы, падам кавалак хлеба». І, абмакнуўшы кавалак, падаў яго Юдзе Сымонаваму Іскарыёту., 27Тады, пасля спажыцця кавалка, увайшоў у яго д’ябал. І сказаў яму Езус: «Што маеш рабіць, рабі хутчэй». 28Але ніхто з тых, хто быў за сталом, не зразумеў, чаму Ён так сказаў яму. 29Паколькі Юда меў скарбонку, то некаторыя думалі, што Езус сказаў яму: «Купі, што нам трэба на свята», або каб даў штонебудзь убогім. 30Ён жа, спажыўшы кавалак, адразу выйшаў. А была ноч.

31Калі ж выйшаў, Езус сказаў: «Цяпер уславіўся Сын Чалавечы, а Бог уславіўся ў Ім. 32Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. 33Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але як сказаў юдэям, так і вам кажу цяпер: куды Я іду, вы пайсці не можаце.

36Кажа Яму Сымон Пётр: «Пане, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Езус: «Куды Я іду, ты не можаш цяпер пайсці за Мною, але потым пойдзеш». 37Сказаў Яму Пётр: «Пане, чаму я не магу цяпер пайсці за Табою? Жыццё сваё аддам за Цябе». 38Адказаў яму Езус: «Жыццё сваё аддасі за Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу табе: певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне.


Разважанні on Ян 13:21-33,36-38

Разважанне да Божага слова - 2026-03-31 Штодзённая малітва

Езус называе здрадніка, а потым адразу таго, хто адрачэцца ад Яго. На самай справе, дзеянні абодвух вучняў вельмі падобныя. Езус апынаецца сярод людзей, здольных на найгоршае. Што Ён мог адчуваць?

Евангелле толькі кажа, што Езус моцна ўзрушаны. Магчыма, гэтае пачуццё вынікала з болю. Такое глыбокае пачуццё прысутнічае і ў прыпавесці пра марнатраўнага сына і міласэрнага самараніна. У цяжкіх сітуацыях Езус не губляе сваёй чуллівасці. Падзеі і перажыванні не робяць Ягонае сэрца жорсткім. Калі тваё сэрца часцей за ўсё становіцца жорсткім?

Ва ўсім, што з Ім адбываецца, Езус рупіцца пра славу Айца. Ягонае сэрца сканцэнтравана на тым, што Ён атрымаў ад Айца, а не на ране, якую Яму нанеслі. Прасі Пана, каб Ён фармаваў тваё сэрца і захоўваў ад замкнёнасці, нават перад абліччам крыўды, якую ты часам перажываеш.