Ян 13:31-33,34-35
31Калі ж выйшаў, Езус сказаў: «Цяпер уславіўся Сын Чалавечы, а Бог уславіўся ў Ім. 32Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. 33Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але як сказаў юдэям, так і вам кажу цяпер: куды Я іду, вы пайсці не можаце. 34Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. 35Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 13:31-33,34-35
Разважанне да Божага слова - 2025-05-18 Штодзённая малітва
Набліжаецца час, калі Езус павінен скончыць сваю місію на зямлі і вярнуцца да Айца, які паслаў Яго. Апосталы павінны застацца, але яны пойдуць за Ім пазней. Яго апошні наказ: любіць адзін аднаго, як Ён палюбіў нас. Менавіта гэтым хрысціяне будуць вылучацца сярод іншых. У Пану – крыніца жыцця і любові, да якой імкнуцца нашыя сасмяглыя сэрцы.