Ян 14:1-6
1Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце. 2У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. 3А калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. 4А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце». 5Кажа яму Тамаш: «Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?» 6Езус сказаў яму: «Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 14:1-6
Разважанне да Божага слова - 2026-05-01 Штодзённая малітва
Езус у сённяшнім чытанні адказвае вучням, якія засумняваліся, што ведаюць шлях, якім Ён ідзе. Часам кірунак, які Ён паказвае, адрозніваецца ад таго, якім хочацца ісці. Страх перашкаджаў вучням развітацца не толькі з Езусам, але, перш за ўсё, са сваімі ілюзіямі адносна Яго. Магчыма, Пан запрашае і цябе адмовіцца ад такіх фальшывых уяўленняў, нават калі ты баішся гэтага. Ён хоча быць тваёй Дарогай, бо ведае, што гэта найлепшы і бяспечны шлях. Але давер – гэта ласка, аб якой трэба маліцца. Калі адчуваеш недахоп даверу да слоў і абяцанняў Езуса, папрасі аб ім у размове з Езусам.