Ян 14:15-16,23-26

15 Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. 16І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі,. 23 Езус сказаў яму ў адказ: «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. 24Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, які паслаў Мяне.

25“Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. 26А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.


Разважанні on Ян 14:15-16,23-26

Разважанне да Божага слова - 2025-06-08 Штодзённая малітва

Езус выдатна разумее чалавечую прыроду і ведае, наколькі слабой можа быць нашая памяць, асабліва калі мы, як і Яго апосталы, пачынаем старэць. Каб кіраваць Касцёлам і захоўваць яго ў праўдзе, Езус абяцае даць Святога Духа. Святы Дух прывядзе нас да ўсёй праўды, але нам трэба давяраць гэтаму абяцанню нашага Пана і быць вернымі вучэнню Касцёла.