Ян 15:9-11

9Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. 10Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. 11Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай.


Разважанні on Ян 15:9-11

Разважанне да Божага слова - 2026-05-07 Штодзённая малітва

Езус імкнецца запэўніць, што Яго любоў нязменная і вечная. Калі мы прымем і добра засвоім гэтую праўду, яна будзе заўжды ўмацоўваць нас і падтрымае у часы небяспекі. Сапраўдная любоў вядзе да радасці, хоць не выключае цяжкіх і горкіх перажыванняў. Езус прайшоў праз цёмную ноч крыжа да поўнай радасці Уваскрасення дзякуючы сіле любові. Няхай жа цягам гэтай малітвы мы дазволім Ягонай радасці напоўніць нашыя сэрцы і думкі.