Ян 16:23-28

23У той дзень вы ні пра што не будзеце ў Мяне пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. 24Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай.

25Гэта Я казаў вам у прыпавесцях. Надыходзіць час, калі ўжо не ў прыпавесцях буду казаць, а адкрыта абвяшчу вам пра Айца. 26У той дзень будзеце прасіць у імя Маё. І не кажу, што Я буду прасіць Айца за вас. 27Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога., 28Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет. Зноў пакідаю свет і іду да Айца».


Разважанні on Ян 16:23-28

Разважанне да Божага слова - 2026-05-16 Штодзённая малітва

Калі Езус вярнуўся да Айца, вучні атрымалі дар Святога Духа. Езус абяцаў вялікія плады сваёй працы, якія ажыццявіліся на працягу наступных стагоддзяў. Святы Дух дазволіў вучням Хрыста пазнаць Бога ва ўсім, што яны перажывалі: у радасці і смутку, у адносінах і ў малітве, у сведчанні і будзённай працы. Які твой досвед пладоў дзеяння Святога Духа?
Святы Ігнацый Лаёла казаў, што ключ да сапраўдных адносін з Богам у тым, каб пазнаць, палюбіць і пайсці за Хрыстом. Таму, калі мы адчуваем бясконцую Божую Любоў, сэрца нібы само імкнецца падзяліцца ёю з іншымі. Куды Бог пасылае цябе сёння з дотыкам Любові?