Ян 17:11-19

11Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, Я ж іду да Цябе. Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. 12Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. І збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне. 13А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. 14Я даў ім слова Тваё, і свет зненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. 15Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, а каб захаваў іх ад злога.16Яны не са свету, як і Я не са свету. 17Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда. 18Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. 19І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвячаныя ў праўдзе.


Разважанні on Ян 17:11-19

Разважанне да Божага слова - 2026-05-20 Штодзённая малітва

Езус пасылае вучняў у свет, ведаючы, што гэта нялёгкая задача, але ў сваёй малітве Ён паказвае, як яе выканаць. Ён просіць Айца асвяціць нас у праўдзе: у Ягоным Слове. Любоў да Пана з’яўляецца падтрымкай у цяжкія хвіліны. Еднасць з Богам, аб якой Хрыстус моліцца, не гарантуе вырашэння праблем, але перадусім ёсць крыніцай шчасця кожнага чалавека. Езус прагне, каб Ягоная радасць цалкам выявілася ў табе. Прыслухайся да слоў малітвы Хрыста і ўспрымай іх асабіста. У апошнія хвіліны свайго жыцця Ён моліцца за цябе.