Ян 19:25-27
25Жаўнеры так і зрабілі.
Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена.
26Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: «Жанчына, вось сын Твой». 27Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 19:25-27
Разважанне да Божага слова - 2025-09-15 Штодзённая малітва
Нават на крыжы Езус памятае пра іншых. Ён аддаў Сябе нам – і гэта неймаверна вялікі дар, а другім вялікім дарам, безумоўна, з’яўляецца Ягоная Маці. Марыя споўніла перадсмяротнае Сына і прыняла сваю новую ролю. Калі апосталы сабраліся ў Вячэрніку пасля Унебаўшэсця, Яна далучылася да іх у малітве. Гэта малады Касцёл, а Марыя — Маці Касцёла. Няхай жа ў нашых сэрцах будзе больш пабожнасці да нашай Нябеснай Маці.
Марыя — сапраўдны прыклад ідэальнай вучаніцы. З незвычайнай мужнасцю і любоўю Яна стаіць ля падножжа крыжа, калі Сын аддае за нас сваё жыццё. У небе Яна працягвае заступацца за нас перад сваім Сынам.